Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Кастрычнік 2019

У Чэрвеньскім раёне аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі толькі сёлета выратавалі дзве сям'і

Штогод у Беларусі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ратуюць больш за 200 жыццяў. Сёлета ў Чэрвеньскім раёне АПА ўжо выратавалі дзве сям'і, у тым ліку адну шматдзетную.

- Для выяўлення пажару на ранняй стадыі ў хаце ці кватэры лепш за ўсё набыць і ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, - раіць інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвеньскага РАНС Юлія Максіменя. - Ён просты ў выкарыстанні, не патрабуе падлучэння дадатковага абсталявання, пракладкі электрычных правадоў і абслугоўвання спецыялізаванымі арганізацыямі. Апавяшчальнік працуе ад 9-вальтовай батарэйкі тыпу «Крона», падае магутны гукавы сігнал пры з'яўленні дыму ў памяшканнях, які могуць пачуць нават суседзі ці мінакі.

Як растлумачылі ў МНС, аўтаномны пажарны апавяшчальнік усталёўваецца ў кожнай жылым пакоі. Ён істотна павышае магчымасць раней даведацца пра пажар, прыняць адпаведныя меры і пазбегнуць трагічных наступстваў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць