Асноўная тэма інфармацыйнага мерапрыемствы тычылася важнай палітычнай падзеі, яквя пройдзе літаральна праз месяц - гэта выбары ў Палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У склад Палаты прадстаўнікоў ўваходзіць 110 дэпутатаў. Галоўны кірунак дзейнасці парламентарыяў - прыняцце законаў. Зараз у Цэнтрвыбаркаме сканчаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца перыяд перадвыбарчай агітацыі. У Выбарчым кодэксе пазначаны тры асноўныя формы перадвыбарчай агітацыі: праз сродкі масавай інфармацыі, шляхам правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, у тым ліку масавых мерапрыемстваў, і шляхам выпуску і распаўсюду друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Усім кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прадастаўляецца права на бясплатныя выступы па дзяржаўным тэлебачанні і радыё, на ўдзел у тэледэбатах, на бясплатнае апублікаванне ў друку сваёй перадвыбарнай праграмы. Колькасць і працягласць выступленняў кандыдатаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё вызначае Цэнтральная камісія.
Выдаткі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўносяцца ў пазабюджэтны фонд, які ствараецца Цэнтральнай камісіяй для дадатковага фінансавання выдаткаў. Кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання выдаткаў па перадвыбарнай агітацыі.
Дзяржава бярэ на сябе выдаткі па вырабе агульных плакатаў з біяграфічнымі дадзенымі пра кандыдатаў і інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў, якія накіроўваюцца выбаршчыкам, бясплатна прадастаўляе кандыдатам памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі.
Таксама Наталля Генадзьеўна Сцяжко нагадала, што Чэрвеньскі раён уваходзіць у склад Бярэзінскай выбарчай акругi №61 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (разам з Бярэзінскім і Крупскім раёнамі).
На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ўтворана 29 участкаў для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Дадатковай тэмай пры правядзенні дня інфармавання ў Мінскай вобласці вынесена тэма: «Аб мерах па барацьбе з карупцыяй».
У залежнасці ад наступстваў карупцыйных правапарушэнняў у Рэспубліцы Беларусь ўстаноўлена крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная і грамадзянска-прававая адказнасць. За 9 месяцаў 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці ўлічана 240 карупцыйных злачынстваў, за здзяйсненне якіх да крымінальнай адказнасці прыцягнута 104 асобы. Выяўлена шкода па завершаных вытворчасцю крымінальных справах карупцыйнай скіраванасці склаў 8 865 473,56 рубля. Пакрыты ўрон на суму 359 677,23 рублёў, накладзены арышт на маёмасць на суму 1 918 427,55 рублёў. З агульнай колькасці выяўленых (ўлічаных) злачынстваў карупцыйнай накіраванасці 58 - крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, 27 - злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, 2 - бяздзейнасць службовай асобы, 33 - перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, 93 - атрыманне хабару), 15 - дача хабару. Сферы эканамічнай дзейнасці, у якіх найбольш распаўсюджаны карупцыйныя праявы, за 9 месяцаў 2019 году выглядаюць наступным чынам: - сельская гаспадарка і прадпрыемствы АПК - 56 злачынстваў; - транспарт і транспартная дзейнасць - 51 злачынства; прамысловасць - 31 злачынства; дзяржаўнае кіраванне - 27 злачынстваў. Найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі, з'яўляюцца правапарушэнні, звязаныя з парушэннем правядзення працэдур закупак. Органамі пракуратуры вобласці выяўлена 152 такіх правапарушэнняў.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

