Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Кастрычнік 2019

Копия У аматарскім клубе «Суразмоўца» аддзялення для забеспячэння дзённага знаходжання пажылых грамадзян г. Чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне

На гэты раз у госці да членаў клуба прыйшлі намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Купрацэвіч і інспектар групы прапаганды і навучання Юлія Максіменя.

Павел Сяргеевіч расказаў, якія неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Юлія Максіменя правяла тэставанне ў гульнявой форме на веды гэтых правілаў прысутнымі. Усе члены клуба падзяліліся на дзве каманды «Карасі» і «Акулы» і адказвалі на пытанні. Біліся унічыю - перамагла дружба.

Генадзь Баранаў і Аляксей Федарэнчык нават прымяралі форму пажарніка. Усе сышліся ў меркаванні, што сустрэча была вельмі карыснай і цікавай.

У сонечны восеньскі дзень вырашылі ўспомніць вершы пра восень. Іх прачыталі Людміла Чаркоўская, Марыя Чага, Таццяна Бушкевіч. Пагаварылі і пра Дзень маці, праспявалі душэўныя песні, патанчылі пад добрую музыку.

Лідзія Пыко, былы медработнік, пазнаёміла з дзесяццю правіламі здаровага ладу жыцця.

Зоя Сушкевіч, старшыня аматарскага клуба «Суразмоўца».

Фота Дзяніса Галавенчыка

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць