Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

21 Кастрычнік 2019

У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна ўрачыста адкрылі адрамантаваны будынак Дома культуры

Гэта падзея для ўсёй Чэрвеньшчыны стала знамянальнай і магчымай дзякуючы падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, раённай адміністрацыі, мясцовых арганізацый і ўстаноў культуры, адукацыі.

Адкрыцця адрамантаванага будынка ДК з нецярпеннем чакалі работнікі культуры, удзельнікі творчых калектываў і, вядома ж, жыхары пасёлка. Пад іх апладысменты начальнік гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Дзенісевіч перадаў сімвалічны ключ ад будынка загадчыцы Дома культуры Марыне Кацiнёвай.

Чырвоную стужку на ўваходзе перарэзалі старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў і намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.

Свята адзначылі ў глядзельнай зале урачыстым мерапрыемствам, прысвечаным Дню работнікаў культуры. Было шмат музыкі, песень, узнагарод і цёплых слоў падзякі.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Раённы веснік».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць