Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

21 Кастрычнік 2019

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася ў Беларусі

Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці - на СТВ.

Выступы кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачнуцца 21 кастрычніка і пройдуць у працоўныя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць транслявацца ў вячэрні прайм-тайм - з 19.00 да 20.40. «Выключэнне - 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала «Беларусь 3», - удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга. Тут нагадалі, што эфір ўсім удзельнікам палітычнай гонкі прадастаўляецца бясплатна і падкрэслілі, што выкарыстанне ў выступах аўдыё- і відэаматэрыялаў не дапускаецца.

Радыёвыступы можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балатавацца па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці - радыёстанцыя «Мінская хваля». Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час пададуць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарчую праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць альбо ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка»), альбо ў адпаведнай абласной газеце, альбо ў выдаваемых на тэрыторыі іх акругі раённых, гарадскіх газетах. Тэкст кандыдаты павінны падаць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць