Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

21 Кастрычнік 2019

З караваем і песняй: у Чэрвеньскім раёне адсвяткавалі «Дажынкі»

Сёлета раённае свята ўраджаю прымаў аграгарадок Раванічы. Эпіцэнтрам урачыстасцяў стала тэрыторыя сядзібна-паркавага комплексу Слатвінскіх.

Гаспадаркі раёна сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі прадставілі тут дванаццаць тэматычных падворкаў: збожжавы, бульбяны, кукурузны, малочны, агароднінны, фруктовы, рыбны, мядовы, хлебны, кветкавы, грыбны, мясны. Побач размясціліся выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, дзіцячыя атракцыёны.

Упершыню ў гісторыі раённых «Дажынак» афіцыйная частка свята пачалася з абмену караваямі паміж гаспадаркамі: іх перадавалі адзін аднаму кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

Галоўны ж каравай традыцыйна ўручылі кіраўніку рэгіёна - старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталю Казлову. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці з прывітаннем, ён адзначыў, што «Дажынкі» - гэта даніна павагі людзям, якія ўклалі душу, веды, уменні і вопыт у няпростую працу хлебароба.

- Раваніцкая зямля гасцінна сустракае ўдзельнікаў свята, - сказаў Віталь Казлоў. - Аграгарадок змяніўся: адрамантаваны сацыяльныя і вытворчыя аб'екты, дарогі, жылфонд. Апраўдала гонар праводзіць раённыя «Дажынкі» ААТ «Раванічы»: менавіта гэтая гаспадарка разам з эксперыментальнай базай «Натальеўск» ўнесла найбольш важкі ўклад у агульны каравай раёна.

Па словах Віталя Казлова, словы падзякі за працу заслужылі не толькі камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, але і ўсе, хто дапамагаў аграрыям ва ўборцы ўраджаю: работнікі грамадскага харчавання, культуры, медыцыны, прамысловай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, выратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі, журналісты, адданыя сваёй прафесіі ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці.

Тое, што абласныя «Дажынкі-2020» пройдуць у Чэрвені, Віталь Казлоў назваў вялікім гонарам, але і асаблівай адказнасцю, іспытам для кожнага з нас.

- А я ўпэўнены ў тым, што сумеснымі намаганнямі мы паспяхова падрыхтуемся да гэтага свята і годна сустрэнем гасцей з усіх куткоў Міншчыны, - сказаў ён.

Віталь Казлоў ўручыў Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам раённага спаборніцтва на жніве: сярод старшых камбайнераў і камбайнераў - старэйшаму камбайнёру СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Андрэю Пятруша (першае месца), старэйшаму камбайнёру ААТ «Раванічы» Дзянісу Гуськову (другое месца), старэйшаму камбайнёру Ігару Балдуеву і камбайнёру Дзмітрыю Кавалёнку з эксперыментальнай базы «Натальеўск» (трэцяе месца); сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў - старэйшаму камбайнёру эксперыментальнай базы «Натальеўск» Андрэю Ігнатовічу (першае месца), старэйшаму камбайнёру ААТ «Валевачы» Мікалаю Нягодзька (другое месца), старэйшаму камбайнёру ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс» Яўгену Шняку (трэцяе месца); сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў - кіроўцу СПФ «Новыя Зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» Аляксандру Зылю (першае месца), кіроўцу ААТ «Раванічы» Уладзіміру Невяроўскаму (другое месца), кіроўцу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Валянціну Бандарыку (трэцяе месца) ; сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў - кіроўцу філіяла «Велікаполле» КУП «Мінсктранс» Юрыю Ляшкевічу (першае месца), кіроўцу ААТ «Раванічы» Аляксандру Прохарчыку (другое месца); сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак - машыністу зернесушыльнага комплексу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Васілю Сікірыцкаму (першае месца), машыністу зернесушыльнага комплексу ААТ «Раванічы» Ігару Сушкевічу (другое месца), машыністу зернесушыльнага комплексу ААТ «Валевачы» Віктару Болдаву (трэцяе месца); сярод галоўных аграномаў - галоўнаму аграному філіяла «Велікаполле» КУП «Мінсктранс» Яўгену Каско (першае месца), галоўнаму аграному эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргею Бабіновічу (другое месца), галоўнаму аграному СПФ «Новыя Зялёнкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» Наталлі Сахончык (трэцяе месца); сярод галоўных інжынераў - галоўнаму інжынеру СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Фёдару Філімонаву (першае месца), галоўнаму інжынеру філіяла «Аграбокс» СП «Унібокс» Юрыю Круку (другое месца).

Падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё АПК Мінскай вобласці ўручаны кіроўцу філіяла «Агробокс» СП «Унібокс» Станіславу Папельскаму і трактарыста-машыністу ААТ «Валевачы» Сяргею Гірынскаму.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Пра тое, што яшчэ адбывалася на свяце, чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Раённы веснік».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць