Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

21 Кастрычнік 2019

Справаздачы і выбары ў прафсаюзах: у Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі - новы лідар

Ім стала Людміла Саўкова, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама. Яна абраная адкрытым галасаваннем усіх прысутных аднагалосна і прынесла клятву прафсаюзнага лідара.

Віталь Труш, які двойчы абіраўся старшынёй раённага прафсаюза педагогаў, і дзесяць гадоў прапрацаваў на гэтай пасадзе, зняў з сябе паўнамоцтвы па ўласным жаданні.

Перад працэдурай абрання новага лідэра Віталь Труш выступіў з справаздачных дакладам, у якім падрабязна спыніўся на выкананай галіновым раённым прафсаюзам працы, на задачах, вырашэнне якіх павінен працягнуць зноў абраны раённы камітэт.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька. Яна падзякавала ўсім актывістам прафсаюзнага руху за працу, пажадала ўсім здароўя, дабрабыту і выказала ўпэўненасць у тым, што зноў выбраны прафсаюзны актыў будзе годна працягваць традыцыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Чэрвеньскага раёна.

Добрую працу раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і плённае супрацоўніцтва адзначыла і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна.

Ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Віталю Трушу які прысутнічаў на прафсаюзнай справаздачна-выбарчай канферэнцыі старшыня Мінскага абласнога галіновага прафсаюза Мікалай Блашко ўручыў медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху ў Беларусі» за актыўны ўклад у яго развіццё, а таксама ад імя Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі нагрудны знак «За адданасць галіноваму прафсаюзу».

Мікалай Мікалаевіч выказаў словы падзякі Віталю Іванавічу за добрасумленную працу, за яго выдатныя прафесійныя і чалавечыя якасці.

Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце ў адным з нумароў «Раённага весніка». Сачыце за публікацыямі.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць