У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны інжынер УП «Мінскаблсельбуд» А.Н.Насовiч, галоўны спецыяліст па ахове працы УП «Мінскаблсельбуд» П.П.Кулiк, галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы даччыных унітарных прадпрыемстваў УП «Мінскаблсельбуд».
Удзельнікі абласнога Дня аховы працы наведалі ФАК «Ігумен», у будаўніцтве якога прымалі ўдзел. На аб'екце «Будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вул. Барыкіна» была праведзена вучоба па тэме «Патрабаванні да лясоў і падмасцей. Ахова працы пры выкананні работ па зборцы (дэмантажы), выкананню работ з лясоў і падмасцей».
Далей удзельнікі абласнога Дня аховы працы наведалі ДУА «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй», дзе пазнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і матэрыяльна-тэхнічнай базай для падрыхтоўкі рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў.
У ходзе круглага стала былі разгледжаны асноўныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, выяўленыя пры праверках даччыных унітарных прадпрыемстваў УП «Мінскаблсельбуд» прадстаўнікамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2019 года , дадзены рэкамендацыі па недапушчэнні названых парушэнняў у далейшым.
У абласным Дні аховы працы прыняла ўдзел намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама А.К.Шахоцька.
Алена Кацько, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама

