Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Кастрычнік 2019

Госці з усёй краіны пад купалам Белдзяржцырка: дзеці з Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей - інвалідаў і маладых інвалідаў удзельнічалі ў дабрачынным праекце «Крылы шчасця»

Удзельнікі свята - выхаванцы школ-інтэрнатаў і дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця з усёй Беларусі.  Ідэйны натхняльнік і ініцыятар акцыі «Крылы шчасця» - рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Кампанія «СК хайнікс мэморы салюшнс Усходняя Еўропа» пры непасрэдным удзеле дырэктара кампаніі Наталлі Рыжанковай.

Для дзяцей арганізавалі самыя разнастайныя майстар-класы, хлопцы рабілі сабе яркія прычоскі і аэрагрым, а таксама з задавальненнем стваралі казачныя размалёўкі.

Выхаванцы нашага дома-інтэрната другі раз прымалі ўдзел у такім мерапрыемстве. Кожнае дзіця магло адчуць сябе кліентам элітнага цырульніцкага салона або мадэлі аквадызайнера. Хтосьці мог праявіць сябе ў якасці мастака-афарміцеля, хтосьці размалёўваў салодкія пернікі, пакуль іншыя весяліліся ў асяроддзі шматлікіх аніматараў - казачных герояў з мультфільмаў. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі сабачкі, якія даверліва на задніх лапках ішлі на рукі і з задавальненнем фатаграфаваліся. У фае любы мог бясплатна зрабіць здымак у спецыяльна абсталяваных фотозонах. Ужо праз 15 секунд хлопцы, сціскаючы ў руках фота, радасна абмяркоўвалі захаваныя моманты.
Кульмінацыяй свята стала цыркавое прадстаўленне, якое прыдумалі спецыяльна для гэтага вечара.

Кожнае дзіця павезла з цырка не толькі неверагодныя эмоцыі і ўражанні, але і падарунак - цацачных герояў мультфільмаў і казак.

Анжэла Рымашэўская, намеснік дырэктара Чэрвенскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць