Агульная плошча цэнтра - 700 квадратных метраў, гандлёвая - 400. Плануецца, што, акрамя продажу харчовых тавараў, сярод якіх значную частку зойме рыбная прадукцыя, тут будзе наладжана ўласная вытворчасць кандытарскіх і кулінарных вырабаў.
Па словах Аляксандра Раманчыка, цяпер інвестыцыйны праект, у рэалізацыі якога зацікаўлена брэсцкае ТАА «Санта-рытэйл», знаходзіцца на стадыі вырабу прадпраектнай дакументацыі. Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя аб'екта прайшла грамадскае абмеркаванне. Гандлёвы цэнтр можа быць пабудаваны ўжо ў наступным годзе.
Ігар Адамовіч

