Першынство і чэмпіянат Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе адбыліся ў Мядзелі ў мінулыя выхадныя. У спаборніцтвах удзельнічала 21 каманда. Прадстаўнікі Чэрвеньшчыны занялі агульнакаманднае пятае месца.
Лепшы асабісты вынік у нашай камандзе паказала студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры Ганна СПАРЫШ. Яна бегла 3 кіламетры і заняла першае месца на гэтай дыстанцыі, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУРЬЯНЧЫК

