Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Кастрычнік 2019

Бліжэй да прыроды: лядзенскія школьнікі падтрымалі экалагічную ініцыятыву «Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну больш прыгожай»

Лядзенскі дзіцячы сад-сярэдняя школа далучылася да абласной экалагічнай акцыі «Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну больш прыгожай». Валанцёры высадзілі ў мясцовым дэндрапарку больш за 300 саджанцаў шарападобных верб.

Акцыя прымеркавана да Года малой радзімы. Яе мэта - не толькі папаўненне зялёных насаджэнняў і захаванне прыроды, але і экаадукацыя, выхаванне беражлівых адносін да прыроды.

Гэта не першая «зялёная» ініцыятыва, падтрыманая лядзенскiмi школьнікамі і педагогамі.

- Некалькі гадоў таму мы высадзілі каля ста верб па вуліцы Новай ў нашым аграгарадку, - паведаміла Ірына Змачынская, дырэктар установы адукацыі. - Сёння гэта ўжо прыгожыя вялікія дрэвы!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць