Нагадаю, акцыя заключаецца ў тым, што з усіх пахаванняў Беларусі, дзе спачываюць загінуўшыя ў Вялікай Айчыннай вайне, будуць ўзяты жмені зямлі і, аб'яднаныя ў адмысловыя капсулы, адпраўлены ў сталіцу краіны. Там у наступным годзе напярэдадні Дня Перамогі капсулы змесцяць у будуемым ў дадзены момант храм-помнік.
На многіх пахаваннях ў Чэрвеньскім раёне ўжо прайшла ўрачыстая працэдура забору зямлі. Сёння старшыня Валевацкага сельвыканкама Алена ЧЫКАНОЎСКАЯ пабывала ў васьмі кропках сельсавета, дзе ёсць пахаванні загінуўшых. Да яе далучыліся піянеры Валевачэўскай школы сямікласніца Даша Патапенка і васьмікласнік Уладзімір Самойленка, дырэктар Чарнаградскага дома культуры Алена Сныткова, дзевяцікласніцы Грабенскай школы Вікторыя Еўсюкова і Дар'я Шыфрына і прафсаюзны лідэр СФП «Аграбуд» Людміла КРУК.
Першым пунктам стала братэрская магіла каля вёскі Карпілаўка, побач з магілёўскай шашой. Тут пахаваныя 22 воіна, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Зямля ўзятая з магілы салдата на могілках у вёсцы Крываполле. У Чэрнаградзi на мясцовых могілках наведалі магілу партызана, якога падчас акупацыі фашысты расстралялі прама ў вёсцы. Сабрана зямля і з адзіночнага пахавання на могілках у Карпілаўцы.
У вёсцы Станева пахавана тры воіна. Раней іх імёны былі невядомыя, пра што абвяшчае адпаведны надпіс на дыхтоўным помніку. Але з часам у выніку пошукавай работы высветліліся імёны ўсіх трох невядомых салдат. Цяпер яны дапісаны да першапачатковага тэксту і суседнічаюць з ім, сапраўды гэтак жа высечаныя на камені. Дваістасць надпісу - як напамін, што жыццё ідзе наперад, у iм адбываецца нешта новае, чаго мы не ведалі раней, але пакаленнi нашчадкаў не забываюць цікавіцца падзеямі і імёнамі тых гадоў і клапоцяцца пра памяць загінулых.
На брацкай магіле ў Грабёнка, дзе пахаваны забітыя немцамі сувязныя партызаны, шмат мясцовых прозвішчаў: Задзіран, Вяргейчык, Крыніцкі, Красоўскі. Дзяўчынкі з мясцовай школы ўважліва вывучылі ўвесь спіс і распавялі, што некаторыя з гэтых прозвішчаў ёсць у хлопцаў з іх школы.
На брацкай магіле ў Нежаўцы - адразу два помніка. Другі усталяваны пазней для семярых воінаў, імёны якіх высветліліся пазней ўстаноўкі першага помніка.
Завершыла акцыю ў Валевацкім сельсавеце наведванне брацкай магілы ў месцы пад назвай «Бальшавікі»: у чыстым полі помнік з зоркай, акуратная агароджа ды два высокіх вольных дрэва на фоне неабсяжнага неба.
Тут пасля рэвалюцыі расстралялі групу бальшавікоў, адсюль такая назва месца. Затым побач загінулі людзі ў 1944.
Пасля вайны, калі сталі святкаваць Дзень Перамогі, на «Бальшавіках» збіралася амаль усё тагачаснае мужчынскае насельніцтва - адзначыць журботны і радасны дзень, успомніць вайну, пагаварыць пра жыццё. Усе, хто ваяваў, прыходзілі сюды. Час няўмольны, і сёння амаль нікога з іх ужо няма з намі. Але кветкі і вянкі ў Дзень Перамогі і ў Дзень Незалежнасці прыносяць кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства, работнікі сельскага Савета, школьнікі. Памяць жывая.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

