Многія хлопцы актыўна адгукнуліся на прапанову. Адміністрацыя СДЮШАР дзякуе ўсім за ўдзел.
Нядаўна падведзены вынікі. Бліскучую перамогу атрымаў шасцігадовы Ваня Крываносаў. Ён займаецца ў секцыі лёгкай атлетыкі. Ваня распавёў пра тое, што ўся яго сям'я сябруе са спортам, а Ваніна мама на прадстаўленых на конкурс фотаздымках выглядае проста сапраўднай фіта-няшкай, яна вельмі прыгожая, спартовая і стройная.
За перамогу ў фотаконкурсе Ваня атрымаў ад спартшколы бясплатны абанемент «Сямейны» на наведванне басейна. Цяпер дружная сям'я Крываносава стане яшчэ прыгажэй дзякуючы перамозе дзіцяці.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУРЬЯНЧЫК

