Дадзенае мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, праводзіцца з мэтай навядзення парадку ў лясным фондзе і выхавання ў грамадзян беражлівага стаўлення да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны - леса.
Лясгасы забяспечылі удзельнікаў акцыі неабходным інвентаром: пакетамі для смецця і пальчаткамі.
Супрацоўнікі органаў пракуратуры Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі іншых праваахоўных і дзяржаўных органаў, арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў навялі парадак у лясных масівах Бярэзінскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Крупскага, Любанскага, Маладзечанскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў.
Пракуроры чысцілі ад смецця лясны масіў паблізу населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, уздоўж прыдарожных палос, месцаў масавага адпачынку, дзе праблема несанкцыянаванага выкіду смецця найбольш актуальная.
Супрацоўнікі пракуратуры горада Жодзіна сумесна з прадстаўнікамі ГК ГА «БРСМ» навялі парадак у лясным масіве ў межах горада Жодзіна.
Пракуроры Мінскай вобласці ўнеслі свой уклад у навядзенні парадку ў лясным масіве вобласці, а таксама атрымалі задавальненне ад працы на свежым паветры ў цёплы сонечны восеньскі дзень.
Фота: ГК ГА «БРСМ» г. Жодзіна
Ларыса Пархімовіч, старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці дарадца юстыцыі

