Ваш труд, паважаныя работнікі галіны, мае вялікае значэнне для функцыянавання ўсіх сфер эканомікі, патрабуе высокага майстэрства, ўважлівага стаўлення да людзей, адказнасці і пунктуальнасці.
Сёння мы выказваем словы глыбокай удзячнасці кіроўцам, дарожнікам, рамонтным рабочым, дыспетчарам, інжынерна-тэхнічным работнікам - усім тым, хто сваёй працай забяспечвае камфорт і бяспеку на нашых дарогах, дакладнае і арганізаванае перамяшчэнне грузаў і пасажыраў.
Моцнага вам здароўя, паважаныя аўтамабілісты і дарожнікі, новых вытворчых дасягненняў і сямейнага дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

