У спрыце, трапнасці і шпаркасці спаборнічалі чатыры каманды гарадскіх школ: «Вясновы лес» (гімназія), «Страла» (сярэдняя школа №2), «Светлячкі» (сярэдняя школа №3) і «Прыгажунчык» (сярэдняя школа № 4).
Удзельнікам было неабходна прайсці шэсць этапаў за пэўны прамежак часу і набраць найбольшую колькасць балаў. Неабыякі запал разгуляўся на спартыўнай пляцоўцы: удзельнікі разгадвалі рэбусы і адказвалі на пытанні спартыўнай тэматыкі, паспрабавалі свае сілы ў этапах «Боўлінг», «Колаброс», пабывалі «Скакуны», змагаліся ў арыгінальнасці і смеласці на этапах «Не размыкаючы рук» і «Патрыёт».
Пасля спаборніцтваў хлопцы прынялі актыўны ўдзел у танцавальным флэшмобе, які падрыхтавала харэограф цэнтра творчасці Яніна Аляксандраўна Чмара.
Аднагалосна рашэннем журы месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцам у намінацыі «Самая спартыўная каманда» сталі «Светлячкі», «Самая крэатыўная каманда» - «Вясновы лес», «Самая дружная каманда» - «Страла», «Самая вясёлая каманда» - «Прыгажунчык».
Анастасія Рунцо, педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Червень

