Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

25 Кастрычнік 2019

Гутарка пра важнае: Хутарскую школу наведаў іерэй Аляксандр Чарнушэнка

23 кастрычніка ў бібліятэцы Хутарскога дзіцячага сада – сярэдняй школы прайшло мерапрыемства, прысвечанае здароваму ладу жыцця. Яго наведалі настаяцель храма вмч. Георгія Перамаганосца в. Ведрыца іерэй Аляксандр Чарнушэнка, выкладчык аб'яднання па інтарэсах «Асновы праваслаўнай культуры» ў Раваніцкім дзіцячым садку-сярэдняй школе Алена Вітальеўна Чарнушэнка, начальнік Хутарскага аддзялення сувязі Маруга Валянціна Іосіфаўна.

Навучэнцы разам з дырэктарам установы адукацыі Дмухоўскай Наталляй Уладзіміраўнай і іерэем Аляксандрам наведалі храм вмч. Георгiя Перамаганосца, дзе хлопцы даведаліся аб асновах праваслаўнай веры, прыклаліся да храмавага вобраза.

Пасля наведвання храма чытачы і госці разам шукалі адказ на пытанне аб тым, што ж такое здаровы лад жыцця. Каб было цікавей, сустрэча прайшла ў форме гульні. Хлопцы адказвалі на пытанні віктарыны, адкуль даведаліся, што добрае здароўе дасягаецца з дапамогай рухальнай актыўнасці, правільнага харчавання, загартоўвання арганізма, агульнай гігіены, рацыянальнага спалучэння разумовай і фізічнай працы.

Яшчэ пра адзiн вельмі важны складнік нашага здароўя - духоўнае здароўе чалавека, распавёў наш госць - настаяцель храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца іерэй Аляксандр Чарнушэнка.

Каб захаваць здароўе, каб яго хапіла на доўгае і актыўнае жыццё, неабходна весці здаровы лад жыцця, які прадугледжвае яшчэ і адмова ад шкодных звычак. Пра тое, як не стаць рабом шкодных звычак чытачам распавяла Алена Вітальеўна Чарнушэнка, выкладчык прадмета «Асновы праваслаўнай культуры».

Вялікія лекары Старажытнага Рыма лічылі асноўнымі сродкамі ўмацавання здароўя чалавека гімнастыку, прагулкі, гульні, загартоўванне вадой і сонцам, дыету, музыку і нават гучнае чытанне. Хлопцы і нашы госці адказалі на пытанне, якія заняткі дапамагаюць ім умацоўваць сваё здароўе і ствараюць добры настрой. Выснова: любая карысная, цікавая справа арганізуе чалавека, робіць яго жыццё поўным і значным.

Аднойчы Сакрата спыталі: «Што з'яўляецца для чалавека найбольш каштоўным і важным у жыцці - багацце ці слава?» Вялікі мудрэц адказаў: «Ні багацце, ні слава не робяць яшчэ чалавека шчаслівым. Здаровы жабрак шчаслівейшы за хворага караля!»

Добрае здароўе - адна з галоўных крыніц шчасця і радасці чалавека, неацэннае яго багацце, якое павольна і з цяжкасцю назапашваецца, але якое можна хутка і лёгка разгубіць.

У канцы пазнавальнай гутаркі чытачы атрымалі добрую параду ад гасцей: «Беражыце сваё здароўе, вучыцеся гэтаму ў навакольных людзей; займайцеся любімай справай, праводзіце кожную хвіліну жыцця з толкам, з карысцю для сябе і іншых!».

Хлопцы яшчэ доўга не адпускалі гасцей, задавалі свае пытанні, фатаграфаваліся з імі.

У памяці хлопцаў засталася цёплая і адкрытая размова. Спадзяемся, што гэтая сустрэча дапаможа сфармаваць правільныя і беражлівыя адносіны да найвялікшага дару, які даў Бог чалавеку ў яго жыцці - здароўю.

Л.Н.Мiцкевiч, бібліятэкар Хутарскога дзіцячага сада - сярэдняй школы

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць