Раней арганізатарам прадметных алімпіяд было ўпраўленне сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі. Пасля скандалу на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі, калі школьнік з Ліды даказаў «сліў» заданняў, правілы правядзення прадметных спаборніцтваў перагледзелі. Зараз падрыхтоўкай, захоўваннем і дастаўкай алімпіядных заданняў для трэцяга і чацвёртага (заключнага) этапаў рэспубліканскай алімпіяды зоймецца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Галіна Гамеза

