У Чэрвені адбор прэтэндэнтак на ўдзел адбудзецца 14 снежня на базе Раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Фінал «Міс Беларусь-2020» пройдзе ў маі 2020 года Мінску.
У конкурсе могуць прымаць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія адказваюць наступным патрабаванням: якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы); ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу; якія маюць рост не ніжэй 174 см; якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу; ніколі не былi ў шлюбе; якія не маюць дзяцей.
За ўсю гісторыю правядзення конкурсу, а ў 2020 годзе ён пройдзе ўжо ў дванаццаты раз, мінчанкі заваёўвалі карону толькі двойчы. Дзяўчыны з рэгіянальных і абласных гарадоў перамагалі дзевяць разоў. У лідэрах - Гродзенская вобласць. Прыгажуні з гэтага рэгіёну ўдастойваліся галоўнага прыза тройчы, у прадстаўніц Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай вобласці - па дзве перамогі ў конкурсе.

