У тыя далёкія трыццатыя гады мінулага стагоддзя аўтапарк называўся аўтамабільнай канторай. У ёй мелася каля 30 газагенератарных аўтамабіляў ЗІС-21, на якіх у асноўным ажыццяўлялася ў Мінск дастаўка паліва.
У чэрвені 1941 года, калі пачалася вайна, увесь рухомы склад быў перададзены ва узброеныя сілы СССР.
Пасля вызвалення Чэрвеньскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзейнасць канторы ў жніўні 1944 гады была адноўлена. У яе распараджэнне былі перададзены аўтамабілі ЗІС-5, ЗІС-21 і ЗІС-352. Аўтамабільнае гаспадарка забяспечвала транспартнае абслугоўванне Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Пухавіцкага, Уздзенскага і іншых раёнаў Мінскай вобласці. У асноўным транспарт быў задзейнічаны на будаўніцтве дарог.
У 1954 годзе гурт кіроўцаў аўтагаспадарку на аўтамабілях маркі ЗІЛ-164 і ГАЗ-51 прымаў удзел ва ўборцы першага цаліннага ўраджаю ў Рубцоўскiм раёне Алтайскага краю. Пасля уборкі ўсе аўтамабілі, якія там працавалі, былі перададзены створанай на цаліне Зеленагорскай аўтабазе. У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў калона аўтамабіляў з 35 машын прымала ўдзел у будаўніцтве горада Салігорска.
У маі 1960 года Чэрвеньскага аўтамабільная транспартная кантора атрымала назву «Аўтабаза №7». Праз год яе перайменавалі ў «Аўтабазу №20» і на яе аснове (аўтабаза ў той час налічвала 300 адзінак рухомага складу) былі створаны асобныя аўтагаспадаркі ў Бярэзінскім раёне («Аўтабаза №22») і Пухавіцкім раёне («Аўтабаза №23»).
Чэрвеньская аўтабаза займалася і пасажырскімі перавозкамі. Першы маршрут Чэрвень-Мінск быў адкрыты ў 1954 годзе. Абслугоўваўся ён двума аўтобусамі ПАЗ-651. У 1960 году аўтабаза атрымала пяць аўтамабіляў ГАЗ-20 для таксаматорнага абслугоўвання пасажыраў.
У 1987 году аўтабаза №20 пераназваная ў аўтапарк №20, у 2000 годзе - у даччынае унітарнае прадпрыемства «Аўтамабільны парк №20» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблаўтатранс». З 2010 года гэта - філіял «Аўтамабільны парк №20» ААТ «Мінаблаўтатранс».
Тэрыторыя аўтапарка пачынаецца з кантрольна-прапускнога пункта. Ім кіруе - інжынер па бяспецы дарожнага руху Сяргей Здановіч. Працуюць кантралёры тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў: Аляксандр Касцевіч, Іван Гнатышын, Леанід Ерасценка і Віталь Крукоўскі.
У структуры філіяла вытворча-тэхнічная служба, яе ўзначальвае галоўны інжынер, першы намеснік дырэктара Ігар Барысаў. Яму падпарадкоўваюцца вядучы інжынер Фёдар Шчурок і інжынер па шынах і паліву Алена Ганчарык. Аддзелам перавозак кіруе Аляксандр Давыдзенка. У гэтым аддзеле працуюць дыспетчары грузавога і пасажырскага аўтатранспарту: Марыя Малец, Алена Сломенец, Алена Рудакова і Аксана Пярова, а таксама кандуктары: Галіна Багдасарава, Зінаіда Паскробка, Наталля Самсоненка, Кацярына Шапунова.
Яшчэ адно структурнае падраздзяленне філіяла - майстэрня. Яе ўзначальвае Сяргей Бушкевіч. Тут больш за 35 гадоў працуе токар Мечыслаў Радзевіч, шмат гадоў працуе Газазваршчык Віктар Грыцкевіч, слесары Мікалай Баркун, Сяргей Качан, Віктар Зяневіч, а таксама Аляксандр Ганчарык, Артур Чумакоў, Вячаслаў Прышчыц, Павел Фалiтар, Міхаіл Ляўчонак. Ад якасці і хуткасці іх працы залежыць выкананне планаў па пасажырскіх і грузавых перавозках, паказчыкі эфектыўнасці і, самае галоснае - бяспека руху.
З Чэрвеньскага аўтавакзала накіроўваюцца ў рэйсы аўтобусы па раёне і міжгароднія. Старэйшым касірам тут працуе Валянціна Прахарэнка. Ёй падпарадкоўваецца яшчэ 4 касіра, з іх - 2 білетных і 2 па прыёме выручкі: Ірына Кніга, якая працуе больш за 30 гадоў, Кацярына Маркіна, Алена Буднік і Анжэла Сіліч. У кантрольна-рэвізорскай службе - рэвізор Віктар Пяроўскi.
Галоўным бухгалтарам прадпрыемства працуе Вольга Драздоўская, яе намеснік - Вольга Сушкевіч, бухгалтары: Алена Новік і Марына Калныньш. У эканамічнай службе працуе Таццяна Кулеш.
Укамплектаваны штат кіроўцаў. Вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў 16 і пасажырскіх аўтобусаў - таксама 16, адзін кіроўца легкавога аўтамабіля.
Распавядае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мальчык:
- Асноўнымі відамі дзейнасці філіяла з'яўляюцца пасажырскія перавозкі ў рэгулярных зносінах на тэрыторыі Чэрвеньскага, Бярэзінскага і Пухавіцкага раёнаў, перавозка у нерэгулярных зносінах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ажыццяўленне міжгародніх, міжабласных, унутрырэспубліканскіх грузавых перавозак.
У цяперашні час філіял налічвае 17 адзінак пасажырскага транспарту і 21 адзінку грузавога.
Перавозкі пасажыраў выконваюцца па 3 гарадскім, 15 прыгарадных і 4 міжгародніх маршрутах. Насельніцтву і арганізацыям аказваюцца заказныя паслугі на ўмовах пагадзіннай аплаты.
Адным з асноўных даходных відаў дзейнасці філіяла з'яўляецца перавозка грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Галоўнымі партнёрамі, якія рэгулярна звяртаюцца да паслуг філіяла, з'яўляюцца дарожна-будаўнічыя арганізацыі. Аўтапарк прымае актыўны ўдзел у выкананні дзяржаўных праграм па будаўніцтве аўтамабільных дарог. На працягу ўсяго каляндарнага года працуе па заказах сельгаспрадпрыемстваў і асабліва інтэнсіўна - па перавозцы збожжавых культур падчас правядзення ўборачнай кампаніі.
Пастаянна павышаецца якасць абслугоўвання пасажыраў і арганізацыі грузаперавозак. Для бесперабойнага забеспячэння перавозак і атрымання дадатковага даходу адбылося частковае абнаўленне аўтапарка. У 2018 годзе было набыта 6 адзінак пасажырскага транспарту, 1 адзінка - грузавога. У 2019 годзе - два грузавыя аўтамабіля МАЗ і прычэп-самазвал МАЗ.
У ліку іншых паслуг філіял гатовы прапанаваць выгаднае размяшчэнне рэкламы, шынамантажныя працы, мыйку транспартных сродкаў рамонт аўтатранспарту, а таксама невыкарыстоўваемыя памяшканнi на ўмовах арэнды.
Што тычыцца паказчыкаў, то за 8 месяцаў бягучага года пасажырскім транспартам агульнага карыстання перавезена 485 тысяч пасажыраў. Выручка ад рэалізацыі работ на аднаго сярэдняспісачнага работніка склала 25,6 тысяч рублёў або 148% да ўзроўню мінулага года.
Грузавым транспартам за 8 месяцаў 2019 года перавезена 160,2 тысяч тон грузаў. Грузаабарот склаў 8237,6 тысяч тона-кіламетраў, або 117,5% да ўзроўню мінулага года. Філіял зарабіў 1997 тысяч рублёў, што склала 131,4% да ўзроўню мінулага года.
У нашым філіяле працуе дружны і згуртаваны калектыў. Кадры - гэта галоўная наша каштоўнасць.
У філіяле большасць працуючых з вялікім стажам. Многія гады добрасумленна працуюць інжынер Алена Ганчарык, касір білетны Ірына Кніга, вадзіцелі Анатоль Хонскi, Сяргей Трапашко, Мікалай Калтовіч, Уладзімір Грыненка, Сяргей Калтовіч, Аляксандр Басько, Уладзімір Лазарчук, Уладзімір Паскробка, Мікалай Пракоф'еў, Андрэй Канашэвiч, Аляксандр Віннік, Мікалай Русаковіч, Валерый Маковіч, Пётр Анікевіч, Сяргей Гамеза; слесары па рамонце аўтамабіляў Мікалай Баркун, Віктар Зяневіч, Сяргей Качан і многія іншыя.
Ёсць у філіяле узнагароджаныя нагрудным знакам Ганаровы транспартнік: Анатоль Доўнар, Клім Вялічка, Сяргей Канапелька.
Склаліся ў філіяле і працоўныя дынастыі: Шаўцова, Мiралевіч, Калтовіч, Гантарэнка, Лойка, Калiскаравых, Маковіч, Віннік.
Асаблівая наш гонар - ветэраны. Працуе ветэранская арганізацыя, якую ўзначальвае Галіна Гантарэнка, шмат гадоў аддаўшая працы на прадпрыемстве. Мы аддаём даніну павагі ветэранам: Леаніду Лойка, Анатолю Калiскараву, Валерыю Плуцу, Валянціну Шашэрыну, Яўгену Васілеўскаму, Аляксандру Фiлiчонку, Мікалаю Кацько, Мікалаю Калтуну, Уладзіміру Ашэйчыку, Валянціне Сiкiрыцкай, Таццяне Серак, Веры Ніціеўскай, Алене Леўчанка, Зiнаiдзе Казачонак, Тамары Нехай, Віктару Дадаеву, Івану Тарасіку, Яўгену Аўтуховічу, Ігару Мацiясевiчу, Станіславу Вайцяхоўскаму і іншым.
Віншую калектыў аўтапарка з прафесійным святам і юбілейнай датай з дня ўтварэння прадпрыемства. Жадаю ўсім сябрам нашага калектыву і іх сем'ям здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы.
На ўрачыстасцях, прысвечаных прафесійнаму святу і юбілею прадпрыемства, за добрасумленную шматгадовую працу і вялікі ўклад у развіццё аўтамабільнай галіны ўзнагароджаны: нагрудным знакам «Ганарорвы транспартнік» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь - Алена Ганчарык, нагрудным знакам «Ганаровы работнік ААТ «Мінаблаўтатранс» - Уладзімір Грыненка, Ганаровай граматай міністэрства транспарту і камунікацый - Ірына Кніга, Ганаровай граматай ААТ «Мінаблаўтатранс» - Віталь Маковіч, Падзяка старшыні Мінаблвыканкама аб'яўлена Анатолю Хонскаму, Падзяка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама аб'яўлена: Сяргею Трапашко, Мікалаю Пракофьеву і Андрэю Канашевiчу. Падзякі філіяла «Аўтамабільны парк №20» ААТ «Мінаблаўтатранс» - Васілю Няхаю, Дзмітрыю Марчанка, Мікалаю Русаковічу, Мікалаю Баркуну і Галіне Багдасаравай.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

