Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Кастрычнік 2019

Фестываль «Напеў зямлі маёй» вызначыў пераможцу: галоўная ўзнагарода — у Клецкага раёна

Абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” сабраў у Мар’інай Горцы творчыя калектывы з усіх раёнаў Міншчыны, паведамляе mlyn.by. Агульная колькасць удзельнікаў — каля 700 чалавек. Гэта свята песні ў Пухавіцкім раёне з’яўляецца галоўнай падзеяй для ўсіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры.

Гран-пры ў конкурснай праграме атрымаў Клецкі раён. Гонар раёна абаранялі народны харавы калектыў настаўнікаў і дзіцячы хор “Звонкія галасы” Клецкай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Віктар Кабылкін. Клецкія артысты падрыхтавалі літаратурна-музычнае прысвячэнне “Прамова аб малой Радзіме” паводле твораў Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Міколы Засіма. Менавіта ім дастаўся галоўны прыз – мікрааўтобус.

Алена Пашкевіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць