Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Кастрычнік 2019

Чэрвеньскі ратавальнікі праводзяць падворны абход населеных пунктаў

Чэрвеньскі ратавальнікі праводзяць падворны абход населеных пунктаў

З пачаткам ацяпляльнага сезона павялічваецца колькасць пажараў. Работнікі раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях значную частку ў сваёй працы надаюць прафілактыцы. Нароўні з інфармацыйнымі гутаркамі, віктарынамі, конкурсамі на тэму бяспечных паводзін, важную частку складае подворны абыход і абследаванне жылых памяшканняў. На пачатак кастрычніка ў раёне ўжо адбылося 36 пажараў, 4 чалавекі загінула. Таму ідуць «у народ» ратавальнікі, каб папярэдзіць, аказаць дапамогу. Асабліва ўразлівыя самотна пражываючыя старыя людзі. Работнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, яго структурных падраздзяленняў у складзе назіральных камісій разам з працаўнікамі МНС, пры абследаванні дамоў, бяруць на ўлік адзінокіх людзей. Пасля яны дэталёва вывучаюць становішча, стан здароўя такіх грамадзян. Па канкрэтных выпадках вылучаюцца з бюджэту грошы для замены праводкі, ўсталёўцы пажараапавяшчальнікаў. А некаторым грамадзянам прапануецца пражыванне на зіму ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў в.Рудня.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць