Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Кастрычнік 2019

Калектыў Чэрвеньскага аўтапарка адсвяткаваў 85-гадовы юбілей прадпрыемства

У актавай зале Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў сабраліся амаль усе аўтамабілісты, за выключэннем тых, хто быў у дарозе. Тут панавала атмасфера радасці і весялосці.

На свята прыйшоў намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гарцуеў. Ён павіншаваў усіх з прафесійным святам і юбілеем прадпрыемства і абвясціў падзякі старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Віталя Казлова за шматгадовую добрасумленную працу кіроўцам: Андрэю Канашэвiчу, Сяргею Трапашка і Мікалаю Пракофьеву.

З віншавальным адрасам да калектыву аўтапарка звярнулася старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Юбілей арганізацыі - асаблівае свята. Ён аб'ядноўвае сэрцы многіх пакаленняў работнікаў і ветэранаў галіны. Для аўтапарка 85 гадоў - сур'ёзны ўзрост. Вы дасягнулі немалых поспехаў, кожным днём сваёй дзейнасці даказваючы, што працай і добрасумленнымі адносінамі да справы можна дабіцца высокіх вынікаў. Мы цэнім вашу самаадданую цяжкую працу, прафесіяналізм і высакароднасць...» Яна пажадала ўсім здароўя, дабрабыту і поспехаў і ўручыла Грамату Федэрацыі прафсаюзаў Ганне Ахрамовіч, мыйшчыку рухомага складу.

Дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк №20» ААТ «Мінаблаўтатранс» Аляксандр Мальчык расказаў удзельнікам мерапрыемства аб гісторыі стварэння прадпрыемства, яго дзейнасці ў той далёкi час, пра сённяшні дзень, пра яго клопаты і дасягненнi.

Ён абвясціў Падзякі філіяла «Аўтамабільны парк №20» кіроўцам: Дзмітрый Марчанка, Васілю Няхаю, Мікалаю Русаковічу, слесару Мікалаю Баркуну і кандуктару Галіне Багдасаравай.

Павіншавала калектыў і старшыня прафкама прадпрыемства Алена Ганчарык.

Нашы спевакі - Міхаіл Елісееў, Анатоль Кеда, Дзмітрый Маркевіч, Надзея Чарніцкая, Любоў Елсукова, Вераніка Пташнік, Надзея Касінская і Кацярына Ханецкая падарылі аўтамабілістам свае яркія выступленні.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць