Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

29 Кастрычнік 2019

Каскад узнагарод: чэрвеньскія таэквандысты прывезлі медалі з турніру «Белая Русь»

У суботу адзінаццаць чэрвеньскіх таэквандыстаў з моцнага і самага вялікага ў Беларусі клуба «Каскад» ўдзельнічалі ў турніры «Белая Русь».

Арганізатар турніру Беларуская Рэспубліканская асацыяцыя таеквон-да сабрала на гэтых спаборніцтвах клубы з усёй краіны. Для юных спартсменаў гэта былі першыя спаборніцтвы ў навучальным годзе.

Спартсмены да васьмі гадоў выступалі ў двух відах праграмы: туль (комплекс з удараў і блокаў) і тэст на хуткасць (найбольшая колькасць удараў за адзінку часу). Дзеці з васьмі гадоў выступалі ў трох відах: туль, масогi (спарынг) і спец-тэхніка (ўдары ў скачку).

Ва узроставай катэгорыі да 8 гадоў Чэрвень прадстаўлялі трое спартсменаў. Архіп Клындзюк стаў першым у тэсце на хуткасць і трэцім у раздзеле туль, Злата Бельская і Арцём Куршакоў сталі трэцімі ў раздзеле туль, Максім Куршакоў - другі ў раздзеле туль.

Самым маленькім удзельнікам стварылі аптымальныя ўмовы для канкурэнцыі. Кожнае дзіця трапіла у сваю катэгорыю па поясе (узровень майстэрства) і ўзросце.

У старэйшай узроставай катэгорыі была сур'ёзная канкурэнцыя. У складзе каманды выступалі 7 юных чэрвенцаў. У кожнай узроставай катэгорыі байцу праходзілася вытрымаць 4 ці 5 паядынкаў для атрымання першага месца. Для 8-9 гадовых дзяцей вытрымаць такую ​​колькасць выхадаў на дыван вельмі не проста. Тым не менш, нашы спартсмены выступілі годна.

Анастасія Куршакова заняла другое месца ў раздзеле туль і другое ў спарынгах, Аляксандр Хацкевіч стаў першым у раздзеле туль і трэцім у масогi.

У вагавой катэгорыі Арцёма Якаўлева была велізарная колькасць удзельнікаў. Але ён паспяхова справіўся з хваляваннем і пастаўленай трэнерам задачай, стаў трэцім у масогi і трэцім у раздзеле туль.

Самы старэйшы з спартсменаў, Арцём Пірштук, стаў трэцім у туль і трэцім у масогi.

Ілля Парфіяновіч заняў другое месца ў раздзеле туль, Ціма Вернікоўскi - трэцяе месца ў раздзеле туль. Зіна Бушмялёва - трэцяе месца ў туль і другое ў спарынгах.

Падводзячы вынік выступлення рабят на «Белай Русі», трэнер чэрвеньскiх таэквандыстаў Алена Рашэтнікава сказала:

- Старт спаборніцкага сезону дадзены добры, планка ўзроўню дзяцей-спартсменаў па краіне вельмі высокая. Наступны прыпынак на шляху нашых спартыўных дасягненняў - гэта дваццаты міжнародны Калядны турнір. Мерапрыемства вельмі маштабнае, адбудзецца ў сярэдзіне снежня.

Сваімі перамогамі хлопцы прастаўляюць наш маленькі Чэрвень па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Пажадаем далейшых поспехаў нашым спартсменам! Хай імя нашага горада гучыць горда і моцна!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Рашэтнікавай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць