У гэтым годзе на творчае спаборніцтва паступіла 33 заяўкі, аднак права на ўдзел у конкурсе атрымалі толькі тыя прэтэндэнты, якія прайшлі адборачны тур. Як распавялі арганізатары конкурсу ААТ «БелАЗ» - кiруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг», па выніках праслухоўвання ў фінал выйшлі 16 наймацнейшых удзельнікаў з Баранавічаў, Брэста, Віцебска, Жодзіна, Лепеля, Мінска, Магілёва, Маладзечна, Оршы і Табольска (РФ).
Песні артысты выконвалі ў суправаджэнні ўзорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ацэньвала іх кампетэнтнае журы, сярод якіх лідэр фольк-гурта «Палац» Алег Хаменка, кампазітар Алег Елісеенкаў і дырыжор Віктар Бабарыкін.
Прызы і дыпломы размеркавалі наступным чынам:
- «Прыз глядацкіх сімпатый»: Антон Карчэўскі (г. Мінск);
- прыз «За Любоў ды роднай песні»: Мікіта Адамчук (г. Баранавічы);
- прыз «За сцэнічнае абаянне»: Мікалай Фургал (г. Віцебск);
- прыз «Лепшая песня конкурсу»: Вольга Крэмлева (г. Табольск, РФ);
- «Спецыяльны прыз журы»: Мілана Старарусава (г. Орша).
Дыплом III ступені: Карына Ромыш (г. Жодзіна).
Дыплом II ступені: Апалінарыя Каваленка (г. Магілёў).
Дыплом I ступені: Антон Карчэўскі (г. Мінск).
Гран-пры: Ангеліна Васілеўская (г. Мінск).
Пераможца па-свойму, у джазавай манеры, перапела «Ночку цёмную» легендарнага ансамбля «Песняры».
Дадаткова
Конкурс эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд» праводзіцца з 2002 года і лічыцца добрай стартавай пляцоўкай для пачаткоўцаў выканаўцаў. У розныя гады ім прымалі ўдзел такія вядомыя сёння артысты, як Віталь Гардзей, Інга Кісялёва, Аляксандра Захарык, Аляксей Грос, Дзмітрый Даніленка, Яраслаў Сумiшэўскi, Ксенія Жук, Яўген Літвінковіч, Юлія Сідарук, Ягор Шаранкоў.
Яўген Алейнік. Фота і відэа аўтара

