Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

29 Кастрычнік 2019

Валанцёрскую працу чэрвеньскага клуба «Патрыёт» зняў тэлеканал СТВ

Хлопцы з абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт» папрацавалі на зямельным участку ветэрана вайны Мікалая ЛАШУКА. Абрэзалі на зіму кусты маліны і старыя галінкі дрэў, згрэблі апалае лісце, ўскапалі агарод.

Аб першых добрых справах клуба зняў рэпартаж тэлеканал «СТВ». Зараз відэа сюжэт пра нашых валанцёраў распаўсюджваецца ў соцсетях і ўжо набраў шмат праглядаў.

Удзельнік атрада Яўген Пікулік ў невялікім інтэрв'ю здымачнай групе сказаў:

- Нам заўсёды ў радасць дапамагчы ветэранам, так як гэта наша гісторыя, наш гонар. Для гэтых людзей не шкада нічога.

Клуб адкрыўся ў пачатку месяца. За гэты час хлопцы ўжо дапамаглі пецярым ветэранам. Працу выконвалі розную, але для кожнага пажылога чалавека галоўным было ўвага і добрыя словы, пачутыя ад маладога пакалення.

У тэлесюжэце пра клуб рэпарцёры расказалі і аб базе «Патрыёта», якая знаходзіцца ў будаўнічым ліцэі. Кіраўнік клуба Павел КЛЫНДЗЮК распавёў СТВ, як удзельнікі новага аб'яднання сумяшчаюць у сваёй працы патрыятычныя, спартыўныя і валанцёрскiя складнікі. Сюжэт выйшаў 25 кастрычніка, паглядзець яго можна ў інтэрнэце.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць