Аднак на гэты раз наведванне брыгады было сапраўды асаблівым: хлопцы былі запрошаны для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню юнага дэсантніка. Паездка адбылася 23 кастрычніка пры ўдзеле камісіі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага райвыканкама і членаў абаронна-спартыўнага клуба «Патрыёт», які працуе на базе Чэрвенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя (старшыня клуба Павел Клындзюк).
Сапраўднае поле бою ўбачылі хлопцы, калі група дэсантнікаў выйшла на «сцежку выведніка». Праходжанне сцежкі патрабуе не толькі сур'ёзнай фізічнай падрыхтоўкі, але і ўменні дзейнічаць у групе, адчуваць побач руку таварыша. Хай выбухі і стрэлы былі навучальнымі, затое цалкам рэальнымі былі нашы эмоцыі і пачуцці, бо кожны з нас адчуў пах парахавой гары, убачыў, як рассыпаецца ўзарваная зямля.
Дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі пераканацца ў тым, што дэсантныя войскі сапраўды выхоўваюць моцных і мужных людзей. Валодць зброяй, якое паказалі хлопцам, не зможа непадрыхтаваны чалавек. Цяжка было проста ўтрымаць яго ў руках!
Ад колькасці і разнастайнасці прадстаўленых відаў ўзбраення разбягаліся вочы, аднак самыя цікаўныя паспелі ўсюды: і «прыцэліцца» са снайперскай вінтоўкі, і разабрацца ў прыладзе пісталетаў і аўтаматаў, і сесці за руль абсталяванай кулямётамі баявой машыны, і даведацца, якія менавіта парашуты выкарыстоўваюць нашы дэсантнікі. З разумеючымi і паблажлівымі ўсмешкамі глядзелі на нас стройныя, прыгожыя хлопцы ў блакітных берэтах.
Магчыма, праз некалькі гадоў хто-небудзь з цяперашніх «юных дэсантнікаў» будзе сустракаць у 5-ай брыгадзе такіх жа наведвальнікаў, тлумачыць, як працаваць з тым ці іншым вiдам зброі. Гледзячы на захопленыя і неабыякавыя твары нашых дзяцей, адчувалася, што так і будзе.
Алена Фiльчук. Фота аўтара

