Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

30 Кастрычнік 2019

Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: зробім наш горад чысцей!

Кожнаму неабходна памятаць пра тое, што ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі на тэрыторыі населеных пунктаў забараняецца:

складваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, пясок, жвір, будаўнічыя матэрыялы і іншае;

размяшчаць цвёрдыя бытавыя адходы ў неўстаноўленых месцах;

зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;

складаваць буйнагабарытныя адходы каля смеццевых кантэйнераў, устаноўленых у дварах, яны прызначаны толькі для збору ТБО.

Тэрыторыі, прылеглыя да прыватных домаўладання, павінны своечасова прыбірацца, абкошвацца ад пустазелля і ўтрымлівацца ў чысціні!!!

Пры невыкананні рэкамендацый прадугледжаны штраф на фізічную асобу ў памеры да 25 БВ, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 10 БВ да 50 БВ, а на юрыдычную асобу - ад 20 БВ да 100 БВ.

Зробім наш горад больш чыстым!

Яўгенiя Качэрга, урач-інтэрн

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць