Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

30 Кастрычнік 2019

Як дапамагчы маламабільным выбаршчыкам: чэрвеньскія валанцёры навучыліся на семінары

Сярод выбаршчыкаў, якія неўзабаве прыйдуць на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, ёсць калясачнікі, людзі з аслабленым зрокам і слыхам і іншымі фізічнымі асаблівасцямі. Часта ім бывае патрэбна дапамога. Як дапамагчы? Гэтаму ўчора навучалі ў Мінску на адзіным дні валанцёрскіх інтэнсіваў. У вучобе ўдзельнічалі педагог-арганізатар Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя і валанцёр атрада «Добрае сэрца» Наталля Семянюк і першы сакратар райкама БРСМ Павел Клындзюк.

Мерапрыемства праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа. Працаваць з маламабільных выбаршчыкамі вучыліся каля 30-ці валанцёраў руху «Добрае Сэрца» з усіх рэгіёнаў Міншчыны, прадстаўнікі абласных арганізацый інвалідаў па зроку, беларускага таварыства інвалідаў, арганізацыі ветэранаў.

Мадэратары правялі трэнінгі і майстар-класы па бяспечнаму суправаджэнню людзей, якія перасоўваюцца на інвалідных калясках, па этыцы зносін з маючымi парушэнні слыху і інвалідамі па зроку.

Падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў валанцёры БРСМ будуць на выбарчых участках дапамагаць пажылым, інвалідам, мамам з маленькімі дзецьмі. Атрыманая інфармацыя спатрэбіцца і ў паўсядзённым жыцці.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮК А

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць