Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

30 Кастрычнік 2019

Барацьбіты з Чэрвеня прывезлі медалі з абласных спаборніцтваў

25 кастрычніка ў Старых Дарогах адбыўся адкрыты абласны турнір па вольнай барацьбе, на які была запрошаная каманда чэрвеньскіх спартсменаў.

У «Кубку Старых Дарог» удзельнічалі навучэнцы Чэрвенскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Некалькі нашых спартсменаў паказалі выдатныя вынікі.

Выхаванец трэнера-выкладчыка Дзяніса Бубенькі Савелій Сыракомля заняў першае месца ў вагавой катэгорыі 40 кілаграмаў.

Чатыры ўзнагароды атрымалі выхаванцы трэнера-выкладчыка Юрыя Лейкiна.

Першае месца ў вагавай катэгорыі 55 кг заваяваў Уладзіслаў Пенкрат. Паліна Баравіцкая паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала (вагавая катэгорыя 34 кг). Таксама трэція месцы ў Дар'і Шуканавай (вагавая катэгорыя 60 кг) і Кірыла Смiрнова (вагавая катэгорыя 71 кг).

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць