Каманда Чэрвенскай СДЮШАР выступае ў дывізіёне «Рагнедка». Усе шэсць матчаў з яе ўдзелам завяршыліся ўнічыю: двойчы з Маладзечна і Мар'інай Горкай - 0:0, а таксама - з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» - 1:1 і 0:0.
Спаборніцтвы адновяцца вясной. Выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва (большасць з іх вучыцца ў Запольскай школе) захоўваюць шанцы на першае месца ў дывізіёне, якое дасць права згуляць у фінале турніру.

