Падчас акцыі мясцовыя школьнікі разам з настаўнікамі і тэхнічнымі работнікамі сабралі 16 кубічных метраў бытавога смецця ў лясным фондзе Горкаўскага лясніцтва. Таксама ўлічвалася актыўнасць пры асвятленні акцыі ў сацыяльных сетках.
Як распавяла «Раённаму весніку» намеснік дырэктара Чэрвенскага лясгаса па ідэалагічнай працы Жанна Чарнавец, згодна з умовамі конкурсу, школу ўзнагародзяць Дыпломам і сертыфікатам на набыццё навагодняй елкі.
Фота з інтэрнэт-сайта chervenleshoz.by

