Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

04 Лістапад 2019

50 бравых хлопцаў: у Чэрвені урачыста прайшоў Дзень прызыўніка

Учора ў Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся Дзень прызыўніка. Сёлетні восеньскі прызыў на рэдкасць шматлікі: ідуць служыць 50 чэрвеньскі хлопцаў!

Пасля прагляду відэароліка пра сучасную беларускую армію прызыўнікоў павіншавалі начальнік групы прызыву на вайсковую службу Чэрвеньскага і Бярэзінскага ваеннага камісарыята Аляксандр Дзюк, падпалкоўнік запасу Станіслаў Альшэўскi, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка, першы сакратар райкама БРСМ Павел Клындзюк. Святар Аляксандр Лазоўскі блаславіў рабят і падарыў кожнаму абразок, закліканы абараняць і ахоўваць падчас нясення службы.

Чулліва прагучалі са сцэны словы пажадання мамы прызыўніка, Галіны Сямёнавай. Ірына Краснагір з раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ запрасіла хлопцаў пасля праходжання тэрміновай службы на працу ў Дэпартамент аховы.

Пасля ўручэння позваў для прызыўнікоў з невялікім канцэртам выступілі маладыя вакалісты Цэнтра культуры і адпачынку.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць