На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ўтворана 29 выбарчых участкаў. Тысячы людзей прыйдуць сюды 17 лістапада, каб прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты. Таму бяспека - неад'емная частка гэтай важнай палітычнай падзеі.
Пры маніторынгах выбарчых участкаў работнікі Чэрвеньскага РАНС звярталі ўвагу на спраўнасць аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей, стан першасных сродкаў пажаратушэння, адпаведнасць планаў эвакуацыі патрабаванням нарматыўных дакументаў. Таксама на асаблівым кантролі былі шляхі эвакуацыі - яны павінны заставацца свабоднымі ад старонніх прадметаў.
З старшынямі і членамі выбарчых камісій ратавальнікі правялі інструктажы па выкананні мер пажарнай бяспекі, аказалі кансультатыўна-метадычную дапамогу, уручылі памяткі і наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Чэрвеньскі РАНС (Фота носіць ілюстрацыйны характар, архіў БЕЛТА)

