А вось сом, наадварот, вельмі адчувальны да пахаладання, таму раней за іншых відаў рыб залягае на зімоўку. Пры гэтым сом становіцца практычна нерухомым, што робіць яго лёгкай здабычай на зімавальных ямах. Для захавання сома еўрапейскага у зімовы перыяд з 1 лістапада па 31 сакавіка яго вылаў паўсюдна забаронены.
Здабыча гэтых відаў рыбы ў час забароны абыйдзецца парушальнікам у буйныя сумы: 12 базавых велічынь (306 рублёў) за кожную асобіну сома еўрапейскага і 9 базавых (229,5 рублёў) - за кожную асобіну сіга чудскага.
Аматарам прыроды дадаткова паведамляем, што захаваць і прымножыць жывёльны і раслінны свет можна не толькі выконваючы правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства і правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, але і паведаміўшы пра факты браканьерства ў Бярэзінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «даверу» (8-01715) 5-31-38.
Дзмітрый Жукоўскі, намеснік начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі

