Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

05 Лістапад 2019

Новыя «залатыя рыбкі»: у Чэрвеньскай спартшколе адбылося пасвячэнне ў плыўцы

З адкрыццём басейна некалькі гадоў таму ў чэрвенцаў з'явілася выдатная магчымасць займацца выключна карысным і цікавым відам спорту — плаваннем. У дзіцячых секцыях спартыўнай школы адразу ж пасля пачатку першага набору былі заняты ўсе месцы. Малыя і старэйшыя і цяпер з задавальненнем ходзяць на трэніроўкі. Самыя старанныя і ўпартыя ўжо не раз удзельнічалі ў розных спаборніцтвах і атрымлівалі ўзнагароды.

У нядзелю 3 лістапада ў спартыўнай школе адбылося мерапрыемства для новенькіх - тых, хто толькі збіраецца зрабіць на воднай дарожцы першыя грабкі. «Пасвячэнне ў плыўцы» прайшлі навучэнцы групы пачатковай падрыхтоўкі. А правялі цырымонію трэнер Міхаіл Тарасаў і яго падапечныя з старэйшай групы. Па такім выпадку хлопцы разыгралі невялікае воднае прадстаўленне з Нэптунам і русалкамі.

Выйшаўшы на бераг у суправаджэнні світы русалак-спартсменак, «уладар вады» прысвяціў пачаткоўцаў у плыўцы, лёгенька крануўшы кожнага сваім трызубцам.

Зараз навучыцца плаваць малышам будзе лёгка: бо яны ўжо прыняты ў дружную спартыўную сям'ю! Будзем чакаць і першых вынікаў на спаборніцтвах. Лёгкай вады новым «залатым рыбкам»!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць