Чэмпіянат Еўропы па муай-тай - не першы буйны турнір для Мінска. У мае 2017 сталіца Беларусі прымала чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту.
Баі праходзяць у Палацы спорту. Аматары тайскага бокса сёння яшчэ могуць паспець на цырымонію адкрыцця турніру. Яна пачынаецца ў шэсць вечара, уваход вольны.
Вырашальныя баі чэмпіянату разгарнуцца ў суботу і нядзелю. За медалі будуць змагацца больш за пяцьсот спартсменаў з 26 краін кантынента.
Беларусь прадстаўляюць 90 мацнейшых байцоў, сярод якіх - Вольга Жураўскі з Чэрвеньскага клуба «Светагоръ», выхаванка трэнера Яўгенiя Дабратворская.
Давайце патрымаем кулакі за нашу зямлячку!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

