Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

06 Лістапад 2019

Дакрануцца да музыкі: запольскія школьнікі наведалі музей Станіслава Манюшкі

«Канікулы дадзены, каб пазнаваць цікавае і атрымліваць новыя ўражанні!» - вырашылі вучні Запольскай школы і разам з настаўнікамі распрацавалі праграму разнастайных канікулярных мерапрыемстваў, закліканую і забаўляць, і адукоўваць, і выхоўваць.

Адной з такіх асветніцка-выхаваўчых акцыі стала наведванне музея кампазітара Станіслава Манюшкі. Хлопцам было тым больш цікава, што гэты знакаміты чалавек - практычна іх зямляк, бо ад Заполля да Убеля, радзімы кампазітара, рукой падаць.

Музей, размешчаны ў гарадскім пасёлку Смілавічы, сустрэў школьнікаў гасцінна. Для іх правялі экскурсію, з якой хлопцы даведаліся шмат цікавага. Вядома ж, паслухалі і творы знакамітага земляка. Прыемна ўсведамляць, што ёсць землякі, якія праслаўляюць тваю малую радзіму на ўвесь свет!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Віталя Палячкова

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць