Кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч распавяла, што ва ўсіх школах, дзе ёсць адпаведныя гурткі - у гімназіі, СШ №4, абедзвюх смілавіцкай і Запольскай школе, - праведзены Міжнародны асінхронны турнір «Залатая восень».
Асінхронны - гэта калі адны і тыя ж пытанні турніру гуляюцца па ўсім свеце, але ў розны час, напрыклад, на працягу месяца. Вынікі зводзяцца ў адну табліцу і вызначаецца пераможца.
Для пяцікласнікаў клуба правялі гульню «Я ведаю», якая стала вельмі папулярнай пасля перамог Пашы Барбук і Насці Дзегцяровай на аднайменным рэспубліканскім тэлешоў. Самым эрудыяваным прызнаны Стас Хмяльніцкі.
Заўтра каманда Червеня едзе на турнір «Восень-2019» у Нацыянальны палац мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мiнск.
А з восьмага па дзясятае лістапада каманду «Паддоная лодка» чакае любімы ўсімі інтэлектуаламі Беларусі «Кубак Абаранак» ў Баранавічах. Магчыма, іх зноў здымуць тэлерэпарцёры. Як вы бачыце на здымку, нашым знаўцам да гэтага не прывыкаць!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Данііла Табалевіча

