Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

10 Лістапад 2019

Дэлегацыя Чэрвеньскага раёна прыняла ўдзел у выбарах сенатараў ад Мінскай вобласці

У Маладзечне на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Мінскай вобласці, перадае прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Сваіх сенатараў Мінская вобласць выбірала ў маладзечанскім Палацы культуры, дзе сабраліся дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, у іх ліку - прадстаўнікі Чэрвеньскага раёна.

Сенатараў абіралі шляхам тайнага галасавання, у якім прынялі ўдзел 620 дэпутатаў, ці 85% ад усяго дэпутацкага корпуса. Перад выбарамі кандыдаты ў члены верхняй палаты парламента прапанавалі свае праграмы. У выніку ў склад Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці выбраны ўсе восем вылучаных кандыдатур.

Сенатарамі ад цэнтральнага рэгіёну сталі генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава» Алег Суконка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Алена Зяблікава, дырэктар сярэдняй школы № 14 горада Маладзечна Каліна Капуцкая, гендырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Уладзімір Лук'янаў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Новаабраныя члены Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці прадстаўляюць усе асноўныя сферы жыццядзейнасці. Гэта людзі, якія сваёй працай і дасягненнямі заслужылі аўтарытэт і павагу ў грамадстве.

З выбраннем іх павіншаваў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка:

- Ваша задача - апраўдаць давер, стаць надзейнымі партнёрамі улады ў вырашэнні пытанняў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця людзей. Упэўнены, што вы паспяхова прыменiце свой жыццёвы і прафесійны вопыт у заканатворчай дзейнасці, будзеце садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна.

Завяршылася мерапрыемства вялікім святочным канцэртам. Таксама ў фае Палаца культуры горада Маладзечна разгарнуліся выставачныя экспазіцыі. Адна з іх была прысвечана сённяшняй даце - Дню Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Прадпрыемствы Маладзечанскага раёна прэзентавалі на асобнай экспазіцыі свой прадукцыю.

ЦВК ўсталюе вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі і зарэгіструе абраных сенатараў 12 лістапада. Да сваіх абавязкаў сенатары прыступяць з 6 снежня. У гэты дзень адбудзецца усталявальная сесія і будзе абрана кіраўніцтва верхняй палаты Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць