Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

11 Лістапад 2019

У Лядзенскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў семінар «Урок для педагога»

Новыя ўмовы, з якімі сутыкаецца сучасная школа, спараджаюць імкненне педагогаў да сумеснага абмеркавання адукацыйных праблем, з якімі ў адзіночку справіцца нялёгка.

Таму дзейнасць метадычных аб'яднанняў не зводзіцца толькі да правядзення тэарэтычных заняткаў, а накіравана на аказанне канкрэтнай дапамогі кожнаму педагогу ў авалоданні інавацыйнымi формамi і метадамi работы.

На мінулым тыдні Лядзенскi дзіцячы сад-сярэдняя школа адчыніў дзверы для сваіх гасцей - удзельнікаў семінара раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выяўленчага мастацтва, музыкі, АБЖ (забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці). Гэтая сустрэча прайшла пад дэвізам: «Дзейнічаем разам у інтарэсах дзяцей».

Удзельнікаў і гасцей семінара гасцінна сустракаў педагагічны калектыў на чале з дырэктарам школы Ірынай Мікалаеўнай Змачынскай.

У ходзе метадычнага пасяджэння педагогі не толькі абмеркавалі тэарэтычныя аспекты і актуальныя пытанні па тэме «Актывізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў пачатковых класаў па авалоданні прадметнымі і метапрадметныя кампетэнцыямі» (метапрадметны падыход - новы стандарт, які дазваляе вывучаць дысцыпліны ў сувязі адна з адной), але і прыняць удзел у майстар-класе «Ментальная арыфметыка (праграма, заснаваная на сістэме хуткага вуснага рахунку), як сродак развіцця інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў», які правяла настаўнік пачатковых класаў Людміла Міхайлаўна Соніч. Пры правядзенні майстар-класа педагог расчыніла сваю душу, каб натхніць, зацікавіць сваіх калег асабістым прыкладам, які паўплывае на ход іх думак, зменіць погляды на жыццё і працэс навучання.

Усе ўдзельнікі семінара набылі новы вопыт, новыя веды, якія накіруюць у першую чаргу на вырашэнне канкрэтных праблем. У вачах педагогаў была бачна жывая цікавасць да таго, пра што ім распавядалі і чаму іх вучылі. А яшчэ пра гэта сведчылі водгукі ўдзельнікаў семінара, аб добрай арганізацыі і змястоўнасці прадстаўленых матэрыялаў.

Святлана Казлоўская

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць