Як паведамляе Mlyn.by, на працягу двух дзён яны выконвалі шэраг заданняў: праводзілі тэхнічнае абслугоўванне газаразмеркавальнага механізму і рэгуляванне паліўнай апаратуры рухавіка, камплектавалі агрэгаты ў складзе трактара і плуга, трактары і машыны для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў.
Перамог у конкурсе навучэнец Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Мікалай Грыбко. Увесну наступнага года ён прадставіць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus - 2020».
Фота Марыі Арэх

