Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

11 Лістапад 2019

«Выбаршчык, усё ў тваіх руках»: у Чэрвені прайшлі пікеты ў падтрымку маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў

9 лістапада ў Чэрвені стартавала акцыя «Выбаршчык, усё ў тваіх руках», каб яшчэ раз праінфармаваць насельніцтва аб маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

У гэты дзень актывісты грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, валанцёры Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва запрашалі жыхароў і гасцей райцэнтра прыняць удзел у выбарах, раздавалі кішэнныя календары з тэматыкай выбарчай кампаніі.

Акцыя стартавала на некалькіх пляцоўках. Нават з улікам таго, што стаяла непагадзь, на вулічных валанцёрскіх пікетах было шматлюдна: мінакі з цікаўнасцю спыняліся, цікавіліся тым, што адбываецца.

Мы не агітуем за пэўнага кандыдата, а запрашаем прыйсці на выбары, - адзначыў Дзяніс Галавенчык, валанцёр Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. - А яшчэ - інфармуем аб ўсіх тых мерапрыемствах, якія пройдуць на выбарчых участках 17 лістапада.

Таццяна Марцьянава

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць