Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Лістапад 2019

Выйшаў у свет новы гумарыстычны зборнік Генадзя Аўласенкі, пісьменніка і паэта з Чэрвеня

Ён выйшаў у гэтым годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Кніга складаецца з чатырох раздзелаў: «Гаты не добры Тузік», «Паэзія без габарытаў», «Каханне і гарох», «Каса на камень». У першы раздзел увайшлі невялікія гумарыстычныя вершы, у другі - пародыі на вершы сучасных беларускіх паэтаў, у трэці «рыфмаванкi» і ў апошні раздзел — невялікія гумарыстычныя сцэнкі, якія можна паставіць не толькі ў народных і самадзейных тэатрах, але і сіламі школьных драматычных гурткоў.

Гумарыстычны зборнік выйшаў у серыі «Несур'езна пра сур'езнае», якая выдаецца з 2014 года. Вокладка кнігі ўпрыгожана карцінай славутага мастака Валянціна Губарава.

Вашай увазе прапаную некалькі гумарыстычных твораў Генадзя Аўласенка.

На прыёме ў псіхіятра

 — Цяпер скажыце,

небарака,

калі ўсё пачалося

 ў вас?

Калі аб тым,

 што вы — сабака,

 прыйшла вам думка

ў першы раз?

  — Аб гэтым думаў я цішком

яшчэ маленькім шчанюком…

 *    *    *

 — Мой муж знайшоў сабе забаву:

 як толькі вып’е ранкам каву,

адразу ж кубачак з’ядае

 і толькі ручку пакідае…

 — Я бачу: ён у вас дзівак!

Якраз жа ў ручках — самы смак!

 *    *     *

Не так, як раней

 — Эх, сябра, як тут ні круці,

усё змяняецца ў жыцці!

Раней, калі дамоў прыходзіў

і толькі ў свой пакой заходзіў,

сабака брэхам сустракала,

пантофлі жонка падавала…

 — І што ж змянілася, Фядот?

 — Цяпер — усё наадварот!

 *    *     *

Знаёмая мiска

— Ты мусіць, суседзе,

 не корміш сабаку?

 Прызнайся!

 — Ды што ты!

 Наадварот!

 — А што ж каля нас яна ўсё,

 небарака,

 сядзіць і глядзіць мне,

 як кажуць,

 у рот?

— Пустое!

Хай гэта цябе не хвалюе!

Бо зараз яе

не адгоніш калом.

 Яна ж

сваю міску пазнала…

— Якую?

— Ды тую,

з якой ты ясі за сталом.

 *    *     *

Не трэба рызыкаваць

 — Я чуў, што ты прадаў

 свой саксафон?

 — Не толькі саксафон,

 але й трамбон!

— Чаму?

Ты ж вельмі граць на іх любіў?

— Сказалі мне:

сусед ружжо купіў!

Святлана Ждановіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць