У Клінокскім сельсавеце ў вёсцы Волма жыве Ганна Іванаўна Капанец. Ёй 101 год. У вёсцы Лісіца Смілавіцкага сельсавета жыве іншая доўгажыхарка - Вольга Фёдараўна Гутнік. Ёй - 100 гадоў. Таксама ў Чэрвеньскім раёне пражывае 191 чалавек ва ўзросце ад 90 да 99 гадоў. З іх 29 - мужчыны. Па дзве 9 у жыццёвым календары маюць: Ева Антонаўна Тоўсцік з Іваніч Клінокскага сельсавета, Надзея Фёдараўна Астроўская і Сафія Аляксандраўна Зыль з вёскі Рудня аднайменнага сельсавета.
Галіна Гамеза

