Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Лістапад 2019

У Чэрвені адбыўся аўтапрабег у падтрымку выбараў

Сёння ў Чэрвені адбыўся аўтапрабег у падтрымку выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве пад назвай «Насустрач выбарам!» удзельнічалі прадстаўнікі вытворчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна.

Актыўны ўдзел у аўтапрабегу прынялі і грамадскія аб'яднанні: «Белая Русь», Беларускі саюз жанчын, раённае аддзяленне Фонду Міру, БРСМ, раённы Савет ветэранаў, воіны-інтэрнацыяналісты.

Удзельнікі стартавалі на плошчы Свабоды і праехалі па ўсіх галоўных вуліцах горада - Барыкіна, Гарбачова, Мінскай, Карла Маркса, Перамогі і Ленінскай.

Машыны ехалі са сцягамі Беларусі, Чэрвеня, БРСМ, «Белай Русі», Беларускай Федэрацыі прафсаюзаў. У людных месцах у рупар абвяшчалася дата выбараў і заклік праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць