Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

12 Лістапад 2019

«Гладыятарскія баі», «Салавей-разбойнік» і «Пізанская вежа»: як у чэрвеньскай СШ № 4 гулялі ў спартыўны квэст

У мінулую суботу ў СШ № 4 адбыліся... «Гладыятарскія баі»! Такім крэатыўным спосабам школа прыняла эстафету акцыі «Міншчына спартыўная». Сумесна з настаўнікамі валанцёры атрада роўнага навучання і піянеры-актывісты падрыхтавалі і правялі спартыўны квэст. Каманда супернікаў прыбыла з СШ №3.

А што ж рабілі гладыятары? Яны, моцныя і спрытныя, як і пакладзена, аказвалі супрацьстаянне пажадаўшым адабраць перамогу. Так было на ўсіх чатырох станцыях гульні, дзе з гладыятарамі мелася пазмагацца кожнай з каманд.

На станцыях «Снежны снайпер» і «Салавей-разбойнік» спартсмены трэцяй школы аказаліся мацнейшымі. А вось у «Шалёным валейболе» і «Пізанскай вежы» лепшы вынік паказалі гаспадары.

Такім чынам, вынік апынуўся, як часта бывае ў футболе, нічыйным, а менавіта - 2:2. Але ў адрозненне ад футбола, дзе ў такім выпадку выйграўшых няма, у нашых «Гладыятарскіх баях» абедзве каманды былі прызнаныя пераможцамі гульні!

Асобнае дзякуй спартсмены сказалі вясёлым і абаяльным гладыятарам-вучням чацвёртай школы. Вы бачыце іх на здымку. З гэтымі нястомнымі вясёлымі выдумшчыквмi і крэатыўшчыкамi міжшкольнае спаборніцтва набыло новую афарбоўку і арыгінальнасць.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вікторыі Верабей

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць