- Мела магчымасць прыйсці сёння, - сказала Алена Віктараўна, - а на нядзелю ў мяне іншыя планы, таму і вырашыла прагаласаваць.
Сабраць усю сям'ю ў адзін час цяжка: бацька Алег Уладзіміравіч працуе. Старэйшыя сыны - Улад і Назар вучацца ў іншых установах адукацыі. З сабой жанчына прывяла двух дачок - пяцігадовую Карыну і паўтарагадовую Аліну. А на ўчастку да мамы далучыліся і два сыны - вучні школы Мікіта і Алег: ім цікава было паглядзець, як гэта абіраюцца дэпутаты.
Чатыры гады таму Алену Шукан ўзнагародзілі ордэнам Маці за тое, што нарадзіла і выхавала пецярых дзяцей. А паўтара гады таму ў сям'і з'явіўся на свет шостае дзіця - Аліна.
Хатнія справы ўсе члены сям'і робяць разам: гатуюць ежу, наводзяць парадак у доме, даглядаюць за хатнім гадаванцам - мопсам. Трымаюць і гаспадарку.
- Кожнае наша дзіця - асоба, - сцвярджае Алена Віктараўна. - У кожнага свае інтарэсы, свой характар. Да кожнага патрэбен асобны падыход. А яшчэ, кажа жанчына, Ордэнам узнагароджваюць не толькі маці, а ўсю сям'ю. Некаторыя лічаць, што не прэстыжна мець шмат дзяцей, ды і цяжка іх гадаваць. У нас жа - меркаванне іншае. Старэйшыя сыны - добрыя мне памочнікі, астатнія падрастаюць.
Добразычлівасць, узаемадапамога і ўважлівае стаўленне - такі дэвіз у гэтай дружнай сям'і.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

