Фестываль праводзіцца ў мэтах гарманізацыі міжнацыянальных адносін, папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных супольнасцяў вобласці, даследавання і пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый, ўмацавання творчых і дзелавых адносін паміж ўстановамі культуры і грамадскімі культурна-асветніцкімі арганізацыямі нацыянальных супольнасцяў.
У свяце бяруць удзел майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя калектывы грамадскіх нацыянальных аб'яднанняў і індывідуальныя выканаўцы з розных рэгіёнаў Міншчыны. Сярод іх - удзельнікі культурна-асветніцкага аб'яднання ўкраінцаў «Краяны» (г. Маладзечна) і культурна-асветніцкага аб'яднання ўкраінцаў «Обрый» (Мінскі раён), удзельнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра», народнае аматарскае аб'яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Пячынскага гарадскога дома культуры Барысаўскага раёна, прадстаўнікі культурна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Саюз палякаў на Беларусі» з Нясвіжа, Стоўбцаў і Івянца, цыганскі ансамбль «Эль вы ка» са Слуцка, асобныя выканаўцы армянскай, яўрэйскай, азербайджанскай, узбекскай нацыянальнасцяў і інш. На фестываль запрошаны таксама старшыні грамадскіх нацыянальных аб'яднанняў.
Згодна з Палажэннем аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур на фестывалі будзе прысутнічаць рэспубліканскае журы, якое правядзе адбор калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны дыпломы фестывалю і каштоўныя падарункі.
У праграме фестывалю:
11.00 - 12.00 - выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
12.00 - 15.00 - канцэртная праграма «Скарбы Нацый - спадчына зямлі»

